Аб вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў студзенi – кастрычнiку 2019 г.


У студзені – кастрычніку 2019 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2263,9 млн. рублёў, або у супастаўных цэнах 99,3% да ўзроўню студзеня – кастрычніка 2018 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1797,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,9 % да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) у гаспадарках усіх катэгорый склала 201 тыс. тон, малака – 665,3 тыс. тон, яек – 404,6 млн. штук.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,5% агульнага аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 91,5% малака і 82,2% вытворчасці яек.

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 1 лістапада 2019 г. склала 527,6 тыс. галоў, у тым ліку кароў – 185,9 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 427,7 тыс. галоў.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) ў першапачаткова апрыходаванай вазе 980,3 тыс. тон (129,6% да 2018 года) пры сярэдняй ураджайнасці 29,7 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, кукурузы на зерне – 29,3 тыс. тон (80,1%) пры сярэдняй ураджайнасці 64,7 цэнтнера, рапса – 101,7 тыс. тон (102,3%) пры сярэдняй ураджайнасці 15 цэнтнераў.

Больш высокі ўраджай у параўнанні з мінулым годам атрыманы па бульбе (122,8%) пры сярэдняй ураджайнасці 351 цэнтнер з аднаго гектара. Вытворчасць агародніны склала 12,9 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 396 цэнтнераў з аднаго гектара.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На пачатак лістапада бягучага года нарыхтавана кармоў 1318,7 тыс. тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў – 935,5 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 23,9 цэнтнера кармавых адзінак, з іх кармоў з траў – 23,3 цэнтнера.

18.11.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by