Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Віцебскай вобласці ў студзені – верасні 2019 г. склалі 105,3% да ўзроўню студзеня – верасня 2018 г.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 6,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 28,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,7%.
*Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.