Аб вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў студзенi-лютым 2020 г.


У студзені-лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 197,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 2,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 189 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 39,3 тыс. тон, малака – 114,2 тыс. тон, яек – 76,6 млн. штук.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 37,9 тыс. тон, вытворчасть малака – 108,3 тыс. тон, яек – 67,3 млн. штук.

На 1 сакавіка 2020 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 525,3 тыс. галоў, або 98,6% да узроўню 1 сакавіка 2019 г., у тым ліку кароў – 188,2 тыс. галоў (100,5%). Колькасць свіней склала 432,6 тыс. галоў.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by