Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у Віцебскай вобласці гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 22 716 індывідуальных прадпрымальнікаў і 8 838 арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 7 597 мікраарганізацый (86% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 981 малая арганізацыя (11%) і 260 сярэдніх арганізацый (3%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (41% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (12%);

прамысловасць (8%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць; будаўніцтва (па 7%);

сельская, лясная і рыбная гаспадарка (3%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 9 017 млн. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 28%.
20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by