Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці за 2023 год


На 1 студзеня 2024 г. у Віцебскай вобласці гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 22 144 індывідуальных прадпрымальніка і 8 958 арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 7 789 мікраарганізацый (87% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 922 малыя арганізацыі (10%) і 247 сярэднiх арганізацый (3%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2023 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (39% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (14%);

прамысловасць (8%);

будаўніцтва (7%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (7%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2023 год склала 33 157 млн. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 51,1%.


21.05.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat