Аб развiццi ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені - маі 2025 г.


У студзенi-маi 2025 г. аптовы тавараабарот Вiцебскай вобласцi склаў 8 007,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 65,2% да студзеня-мая 2024 г.

Рознiчны тавараабарот у студзенi-маi 2025 г. склаў 3 723,6 млн. рублёў, або 107% у супастаўных цэнах да студзеня-мая 2024 г.

Рознiчны тавараабарот арганiзацый гандлю, на якi прыйшлося 94,2% рознiчнага тавараабароту вобласцi, склаў 3 509,1 млн. рублёў, або 107,9% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi-маi 2025 г. склаў 214,4 млн. рублёў, або 102,8% у супастаўных цэнах да студзеня-мая 2024 г.


16.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat