Аб вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў студзені – ліпені 2024 г.


У студзені – ліпені 2024 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1702,5 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – ліпенем 2023 г. у супастаўных цэнах на 19,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1633,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 20,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года. Высокі тэмп росту прадукцыі сельскай гаспадаркі абумоўлены апераджальнымі тэмпамі уборкі эбожжавых і зернебабовых культур у бягучым годзе.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 148,1 тыс. тон, што на 11,8% больш, чым у студзені – ліпені 2023 г., малака – 478,6 тыс. тон (на 5,9% больш), яек атрымана 307,1 млн. штук (на 21,6% больш). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 95,3% малака і 87,3% вытворчасці яек.

На 1 жніўня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 499,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 174,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 401,9 тыс. галоў.

На 1 жніўня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 45,1% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2023 г. – 12,6%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 323,2 тыс. тон, што ў 3,4 раза больш, чым на адпаведную дату 2023 года, пры сярэдняй ураджайнасці 24,6 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 557,9 тыс. тон кармавых адзінак (на 66,1% больш, чым на 1 жніўня 2023 г.), з іх кармоў з траў – 479,9 тыс. тон (на 50,7% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 10,3 цэнтнера кармавых адзінак (на 53,7% больш), кармоў з траў – 12,8 цэнтнера (на 56,1% больш).

15.08.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat