Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi - красавіку 2025 г.


У студзені – красавіку 2025 г. арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi пабудавана 897 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 91 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 18 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 19,7% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля.

З агульнага абʼёму ўведзенага жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 13,4 тыс. квадратных метраў.

У сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 25,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 32,4% ад агульнага ўводу па вобласцi.

19.05.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat