Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – сакавіку 2024 г.


У студзенi – сакавіку 2024 годзе арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi пабудавана 929 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 81,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 29,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 36,2% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля.

З агульнага абʼёму ўведзенага жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 28,2 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена 17 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 18,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 22,3% ад агульнага ўводу па вобласцi.

19.04.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by
ГСУ Віцебскай вобл. ў Facebook www.facebook.com/vitebskbelstat