Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – снежні 2024 г.


У 2024 годзе арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi пабудавана 4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 367,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 94,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 25,6% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля.

З агульнага абʼёму ўведзенага жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 76,7 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена 46,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 93 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 25,3% ад агульнага ўводу па вобласцi.

24.01.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat