Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – жнiўні 2021 г.


У студзені – жнiўні 2021 г. арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi пабудавана 1,7 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 154,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 58,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 37,6% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля.

З агульнага абʼёму ўведзенага жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 47,1 тыс. квадратных метраў.

У сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 44,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 29% ад агульнага ўводу па вобласцi.

21.09.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by
ГСУ Віцебскай вобл. ў Facebook www.facebook.com/vitebskbelstat