Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Начальніка Галоўнага ўпраўлення або іншай службовай асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Пра дадатковыя меры па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ".

Звароты ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці могуць быць пададзены заяўнікам у пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме падчас асабістага прыёму.

Дадаткова паведамляем, што папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, юрыдычных асоб да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай кіраўніка па тэлефоне 8 (0212) 42-55-11.

     Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў

Звароты разглядаюцца па сутнасці, калі ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.

У пісьмовым звароце грамадзян павінны быць:

  • назва і (або) адрас арганізацыі або пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

У пісьмовым звароце юрыдычных асоб павінны быць:

  • назва і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўная назва юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстляваным парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, могуць быць накіраваны на адрас: 210601, г.Віцебск, вул.Леніна,  10а.

У электронным звароце павінен быць адрас электроннай пошты заяўніка.

Звяртаем увагу, што пад электроннымі зваротамі разумеюцца звароты, якія накіроўваюцца з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці  (vitebsk@belstat.gov.by) або якія размяшчаюцца ў рубрыцы "Электронныя звароты" на афіцыйным сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ў глабальнай  камп'ютарнай  сеткі Інтэрнэт.

Электронныя звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Тэрміны пры разглядзе зваротаў

Рэгістрацыя зваротаў ажыццяўляецца ў дзень іх паступлення ва ўстаноўленым парадку. Звароты, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.

Звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці і адносяцца да яго кампетэнцыі, разглядаюцца  цягам пятнаццаць   дзён  з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі. Пры неабходнасці тэрмін разгляду зваротаў можа быць прадоўжаны да аднаго месяца. У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнік будзе паведамлен пра прычыны перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду звароту па сутнасці.

Калі пісьмовы зварот адпавядае ўсім патрабаванням, але змешчаныя ў ім пытанні не адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці цягам пяці працоўных дзён зварот накіроўваецца для разгляду арганізацыі ў адпаведнасці з яе кампетэнцыяй з апавяшчэннем у той жа тэрмін заяўніка альбо ў той жа тэрмін зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці з апавяшчэннем пра гэта заяўніка з указаннем прычыны і тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

     Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці

Пісьмовыя звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць назвы і (або) адраса арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, прозвішча, уласнга імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў грамадзяніна (для грамадзян);
  • не ўтрымліваюць назвы і (або) адраса арганізацыі або пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, поўнай назвы юрыдычнай асобы, яго месца знаходжання, прозвішча і ўласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, асабістага подпісу кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстляваным парадку падпісваць зварот, заверанага пячаткай юрыдычнай асобы (для юрыдычных асоб);
  • у зваротах змяшчаюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы і выразы;
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў ;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у тым ліку, калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам прыпынена ліставанне па выкладзеных у звароце пытаннях.

Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не пазначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (альбо) месца працы (вучобы) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання, за выключэннем зваротаў, якія утрымліваюць звесткі аб злачынстве, якое рыхтуецца, здзяйсняецца або будзе здзейснена, альбо іншым правапарушэнні, разгляду не падлягаюць.

Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія могуць пацвердзіць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у якім праводзіцца асабісты прыём;
  • заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было прыпынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Рашэнне пра пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці прымае начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці альбо яго ўпаўнаважаны намеснік.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на зварот альбо рашэнне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Адказ Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на зварот альбо рашэнне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў суд у парадку, усталяваным заканадаўствам.

Версія для друку
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by