17 верасня 2025 г. ў мэтах пашырэння кругагляду, выхавання пачуцця патрыятызму, калектывізму, любові да роднага краю, да творчасці беларускага народа, да яго звычаяў, гісторыі і традыцый, у Галоўным статыстычным упраўленні Віцебскай вобласці прайшла інтэлектуальная гульня – Брэйн-рынг на тэму: «Зямля пад белымі крыламі», прымеркаваная да Дня народнага адзінства.
Паядынак складаўся з 6 раундаў, пытанні якіх гучалі на беларускай мове на тэму гісторыі, культуры, мастацтва, нацыянальнай кухні, знакамітых прозвішчаў Беларусі і малай Радзімы – Віцебска.
Каманды паказалі высокі ўзровень эрудыцыі, праявілі кемлівасць, адказваючы на пытанні і не гледзячы на тое, што на разважанні давалася зусім не шмат часу, вельмі часта гучалі датэрміновыя адказы. А ў веданні гісторыі дзяржавы і роднага краю каманды практычна былі на роўных. Гэта была сапраўдная камандная інтэлектуальная гульня, насычаная станоўчымі эмоцыямі і яркімі ўражаннямі!
© Национальный статистический комитет Республики Беларусь. При использовании информации ссылка на Национальный статистический комитет Республики Беларусь является обязательной.
