Аб узроўні грашовых даходаў насельніцтва ў студзенi – чэрвені 2026 г.


17 жніўня 2026

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Віцебскай вобласці ў студзені – чэрвені 2026 г. склалі 108,1% да ўзроўню студзеня – чэрвеня 2025 г.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 27%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 5,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 3,7%.


* Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.