Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – ліпені 2026 г.
19 жніўня 2026
У студзені – ліпені 2026 г. арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi пабудавана 1,6 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 20,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 12,8% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля.
З агульнага абʼёму ўведзенага жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 12 тыс. квадратных метраў.
У сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 55 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 33,8% ад агульнага ўводу па вобласцi.