

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці
Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці
ЗАДАЧЫ
-
ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі
-
задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
ФУНКЦЫІ
-
ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
-
прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ
-
прадастаўляць рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечваць магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, устаноўленай Белстатам
-
ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення
-
забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі
-
фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю
-
прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Віцебскай вобласці, а таксама распаўсюджваць і (або) прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам
-
забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання
-
забяспечваць вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
-
забяспечваць функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці
-
забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана
-
ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення
-
забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы
-
ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў сістэмы менеджменту якасці
-
выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата