Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў


Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Начальніка Галоўнага ўпраўлення або іншай службовай асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Пра дадатковыя меры па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ".

Звароты ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці могуць быць пададзены заяўнікам у пісьмовай альбо электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме падчас асабістага прыёму.

Дадаткова паведамляем, што папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, юрыдычных асоб да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай па тэлефоне 8 (0212) 23-60-80.


Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў


Звароты выкладаюцца на беларускай альбо рускай мове.

Звароты разглядаюцца па сутнасці, калі ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя пра вынікі іх папярэдняга разгляду з дадаткамі (пры наяўнасці), якія могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю.


У пісьмовым звароце грамадзян павінны быць:

  • назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (альбо) месца працы (вучобы);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

У пісьмовым звароце юрыдычных асоб павінны быць:

  • назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўная назва юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстляваным парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, могуць быць накіраваны на адрас: 210601, г. Віцебск, вул. Леніна,10а.


Электронныя звароты

З 2 студзеня 2023 г. рубрыка «Электронныя звароты» на сайтах органаў дзяржаўнай статыстыкі перастане функцыянаваць.

Электронныя звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам.

Звароты, якія паступілі з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць і адказы па іх не накіроўваюцца.

Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у мэтах функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.

Прадастаўленне інфармацыі аб зваротах з сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў без згоды грамадзян, іх прадстаўнікоў альбо юрыдычных асоб, аб якіх запытваецца інфармацыя, дапускаецца для мэт разгляду зваротаў гэтых грамадзян, іх прадстаўнікоў альбо юрыдычных асоб вышэйстаячым арганізацыям, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.


Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронны зварот юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае назва юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка;
  • да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Да формаў электронных зваротаў неабходна прымацоўваць дадатковыя дакументы і (альбо) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (альбо) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах).

У заяўніка ёсць права на адкліканне электроннага звароту шляхам падачы пісьмовай заявы альбо накіравання заявы ў электроннай форме, таксама на абскарджанне адказу на зварот альбо рашэння аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.


Тэрміны пры разглядзе зваротаў

Рэгістрацыя зваротаў ажыццяўляецца ў дзень іх паступлення ва ўстаноўленым парадку. Звароты, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.

Звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці і адносяцца да яго кампетэнцыі, будзе разгледжаны на працягу пятнаццаці дзён з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі. Пры неабходнасці тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны да аднаго месяца.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнік будзе апавешчаны аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) альбо тэрмінах разгляду звароту па сутнасці.

Калі пісьмовы зварот адпавядае ўсім патрабаванням, але пытанні, якія змяшчаюцца ў ім, не адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на працягу пяці працоўных дзён зварот накіроўваецца для разгляду арганізацыі ў адпаведнасці з яе кампетэнцыяй з апавяшчэннем у той жа тэрмін заяўніка альбо ў той жа тэрмін пакідаецца зварот без разгляду па сутнасці з паведамленнем аб гэтым заяўніка з указаннем прычыны і растлумачэннем у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.


Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці


Пісьмовыя звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі:

  • выкладзены не на беларускай альбо рускай мове;
  • не ўтрымліваюць назвы і (альбо) адраса арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, прозвішча, уласнга імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялаў грамадзяніна (для грамадзян);
  • не ўтрымліваюць назвы і (альбо) адраса арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, поўнай назвы юрыдычнай асобы, яго месца знаходжання, прозвішча і ўласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, асабістага подпісу кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстляваным парадку падпісваць зварот, заверанага пячаткай юрыдычнай асобы (для юрыдычных асоб);
  • у зваротах змяшчаюцца нецэнзурныя альбо абразлівыя словы і выразы;
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў ;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам прыпынена ліставанне па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія могуць пацвердзіць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у якім праводзіцца асабісты прыём;
  • заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было прыпынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
  • ззаяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Рашэнне пра пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці прымае начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці альбо яго ўпаўнаважаны намеснік.


Разгляд ананімных зваротаў


Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання альбо названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб рыхтуемым, здзяйсняным або здзейсненым злачынстве.


Абскарджанне адказаў на звароты


Адказ Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на зварот альбо рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Адказ Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на зварот альбо рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.