Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Віцебскай вобласці за 2024 год


На пачатак 2025 года ў Віцебскай вобласці налічвалася 469 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За 2021 – 2024 гады іх колькасць павялічылася на 52 гаспадаракі, або на 12,5%.

На 1 студзеня 2025 г. у карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 53,8 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 34,8 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 28,7%, ворныя – на 35,5%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2024 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 19,6%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 18,8%, жывёлагадоўлі – на 18,7%.

Павялічылася і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2024 годзе яна склала 1,3% (у 2020 годзе – 1,2%).

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца 84,3% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2024 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 38,9 тыс. тон (5,3% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 17,9 тыс. тон (5,1%), гародніны – 6,3 тыс. тон (2,2%), буракоў цукровых – 13,7 тыс. тон (25,3%), рапсу – 6,7 тыс. тон (10,5%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаеца нязначнай. Так, у 2024 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 0,4 тыс. тон (0,2% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), вытворчасць малака – 4,5 тыс. тон (0,6%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 1,6 тоны (12,9%).

10.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat