Парадак разгляду зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя Начальніка Галоўнага ўпраўлення або іншай службовай асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Пра дадатковыя меры па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ".
Звароты ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці могуць быць пададзены заяўнікам у пісьмовай альбо электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме падчас асабістага прыёму.
Дадаткова паведамляем, што папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, юрыдычных асоб да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай па тэлефоне 8 (0212) 23-60-80.
Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў
Звароты выкладаюцца на беларускай альбо рускай мове.
Звароты разглядаюцца па сутнасці, калі ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя пра вынікі іх папярэдняга разгляду з дадаткамі (пры наяўнасці), якія могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю.
У пісьмовым звароце грамадзян павінны быць:
У пісьмовым звароце юрыдычных асоб павінны быць:
Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, могуць быць накіраваны на адрас: 210601, г. Віцебск, вул. Леніна,10а.
Электронныя звароты
З 2 студзеня 2023 г. рубрыка «Электронныя звароты» на сайтах органаў дзяржаўнай статыстыкі перастане функцыянаваць.
Электронныя звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам.
Звароты, якія паступілі з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць і адказы па іх не накіроўваюцца.
Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у мэтах функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.
Прадастаўленне інфармацыі аб зваротах з сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў без згоды грамадзян, іх прадстаўнікоў альбо юрыдычных асоб, аб якіх запытваецца інфармацыя, дапускаецца для мэт разгляду зваротаў гэтых грамадзян, іх прадстаўнікоў альбо юрыдычных асоб вышэйстаячым арганізацыям, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронны зварот юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Да формаў электронных зваротаў неабходна прымацоўваць дадатковыя дакументы і (альбо) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (альбо) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах).
У заяўніка ёсць права на адкліканне электроннага звароту шляхам падачы пісьмовай заявы альбо накіравання заявы ў электроннай форме, таксама на абскарджанне адказу на зварот альбо рашэння аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Тэрміны пры разглядзе зваротаў
Рэгістрацыя зваротаў ажыццяўляецца ў дзень іх паступлення ва ўстаноўленым парадку. Звароты, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.
Звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці і адносяцца да яго кампетэнцыі, будзе разгледжаны на працягу пятнаццаці дзён з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі. Пры неабходнасці тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны да аднаго месяца.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнік будзе апавешчаны аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) альбо тэрмінах разгляду звароту па сутнасці.
Калі пісьмовы зварот адпавядае ўсім патрабаванням, але пытанні, якія змяшчаюцца ў ім, не адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на працягу пяці працоўных дзён зварот накіроўваецца для разгляду арганізацыі ў адпаведнасці з яе кампетэнцыяй з апавяшчэннем у той жа тэрмін заяўніка альбо ў той жа тэрмін пакідаецца зварот без разгляду па сутнасці з паведамленнем аб гэтым заяўніка з указаннем прычыны і растлумачэннем у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці
Пісьмовыя звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі:
Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:
Рашэнне пра пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці прымае начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці альбо яго ўпаўнаважаны намеснік.
Разгляд ананімных зваротаў
Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання альбо названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб рыхтуемым, здзяйсняным або здзейсненым злачынстве.
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на зварот альбо рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Адказ Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на зварот альбо рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Версія для друку© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.