Парадак асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Парадак асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У Галоўным статыстычным упраўленні Віцебскай вобласці праводзіцца асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём)

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай па тэлефоне 8 (0212) 23-60-80.


Парадак разгляду зваротаў, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму


Пры вусным звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які можа засведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Службовыя асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, якія праводзяць асабісты прыём, не мае права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці.

За выключэннем выпадкаў:

  • звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый;
  • звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
  • калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

Калі вырашэнне пытанняў, выкладзеных падчас асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці павінен забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята альбо святочны дзень, аб'яўлены непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці могуць ужывацца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), пра што заяўніку трэба паведаміць да пачатку асабістага прыёму.

Калі для вырашэння пытання, якое было выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот састаўляецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, усталяваным для пісьмовых зваротаў.

Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаныя заяўнікам падчас асабістага прыёму, на якім былі выкладзены вусныя звароты.


Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
  • заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць  альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
  • заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзенага ў ходзе асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб'яўляецца заяўніку падчас гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210601, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
Эл. пошта: vitebsk@belstat.gov.by
ГСУ Віцебскай вобл. ў Facebook www.facebook.com/vitebskbelstat