Аб навуковых кадрах у Віцебскай вобласці ў 2025 годзе


Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.

У 2025 годзе ў Віцебскай вобласці колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 231 чалавек. Аспірантуру скончылі 39 чалавек. У дактарантуры навучаліся 27 чалавек, скончылі дактарантуру 8 чалавек.

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2025 годзе 786 чалавек у 26 арганізацыях вобласці займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі: даследчыкі – 60,1%, тэхнікі – 12,3%, дапаможны персанал – 27,6%.

У агульнай колькасці даследчыкаў 12,1% мае навуковую ступень: доктара навук – 10 чалавек, кандыдата навук – 47 чалавек.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 22,2%.

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21,8% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных навук.

06.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat