У студзені-красавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) Віцебскай вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 688,7 млн. рублёў, у сельскагаспадарчых арганізацыях – 671,5 млн. рублёў.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,9% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,6%, яек – 92%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 80,3 тыс. тон, што на 1,4% больш, чым у студзенi-красавiку 2025 г., яек атрымана 160,6 млн. штук (на 1,7% больш), малака надоена 242,6 тыс. тон (99,6% да узроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).
На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 432,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 152,4 тыс. галоў.
15.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
