На 1 студзеня 2026 г. у Віцебскай вобласці дзейнічала 10,1 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 9,9 тыс. малых арганізацый (97,9% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва) і 0,2 тыс. сярэдніх арганізацый (2,1%), 19,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.
Найбольш распаўсюджанымі сферамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляліся:
аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (37,7% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (15,5%);
прамысловасць (8%);
будаўніцтва (6,6%);
прадастаўленне іншых відаў паслуг (5,9%).
21.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
