Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Віцебскай вобласці за 2025 год


На пачатак 2026 года ў Віцебскай вобласці налічвалася 465 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Іх колькасць павялічылася на 48 гаспадарак, або на 11,5% да 2020 года.

У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 47,7 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 30,5 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 14,2%, ворныя – на 18,8%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 27,5%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 25%, жывёлагадоўлі – на 35,8%.

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца 83,9% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 36,3 тыс. тон (4% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 15,6 тыс. тон (5,2%), гародніны – 6,8 тыс. тон (2,6%), буракоў цукровых – 13 тыс. тон (30,8%), рапсу – 8,8 тыс. тон (8,6%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаеца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 0,5 тыс. тон (0,2% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), вытворчасць малака – 4,7 тыс. тон (0,6%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 0,5 тоны (5,9%).


19.06.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat