У 2025 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 1,8 тыс. сем’яў (уключаючы адзінокіх грамадзян). Сярод іх 0,4 тыс. маладых сем’яў, 0,7 тыс. шматдзетных сем’яў, 0,1 тыс. сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2025 года знаходзілася 54,2 тыс. сем’яў, што на 1 тыс. менш, чым на канец 2024 года. У гарадах і паселках гарадскога тыпу колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 0,8 тыс. сем’яў, у сельскіх населеных пунктах – на 0,2 тыс. сем’яў.
27.03.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
