Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Віцебскай вобласці ў 2025 годзе


У 2025 годзе прамысловы ўлоў рыбы ў натуральных і штучных вадаёмах вобласці склаў 836,3 тоны.

Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 683,9 тоны (81,8% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 152,4 тоны (18,2%). Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме прамысловага ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займаў карп – 84,4%. За 2025 год яго вылаўлена 576,9 тоны. З іншых відаў рыбы 76,4 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка і 11 тон – на амура.

За 2025 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 729,1 тоны рыбы. Пры гэтым работнікам і насельніцтву рэалізавана 472,6 тоны рыбы (64,8% ад агульнага аб'ёму прадаж), арганізацыям, якія ажыццяўляюць гандаль – 196,8 тоны (27%), на перапрацоўку накіравана 3,5 тоны (0,5%).

17.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat