Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у II квартале 2026 г.


(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Віцебскай вобласці ў II квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 921,6 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 837,6 рубля ў месяц, з якіх 1 895,8 рубля (66,8%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,2%, на пакупку нехарчовых тавараў – 35,2%, на аплату паслуг – 24%.



1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якія паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).


28.08.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat