У студзені-лiпені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) Віцебскай вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2046 млн. рублёў i павялiчылася ў параўнанні са студзенем-лiпенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 6,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1979,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 7,1% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 95,8%, яек – 88%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 144,3 тыс. тон, што на 3,8% больш, чым у студзені-лiпені 2025 г., малака – 455,7 тыс. тон (на 0,6% больш), яек атрымана 281,6 млн. штук (на 1,4% больш).
На 1 жнiўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 426,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 151,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 315 тыс. галоў, птушкі – 8319,6 тыс. галоў.
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 20,9% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 10,5%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 183,6 тыс. тон, што на 75,1% больш, чым на 1 жнiўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 жніўня 2025 г. – 33,8 цэнтнера).
Рапс убраны з 60% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 45,4%). Намалочана рапса 80,6 тыс. тон, што ў 1,7 раза больш, чым на на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасцi 18,6 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 15,7 центнера).
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 555 тыс. тон кармоў (у пералiку на кармавыя адзінкi), што на 18,1% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., з іх кармоў з траў – 497,8 тыс. тон (на 14,4% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 11,8 цэнтнера кармавых адзінак (на 32,6% больш), кармоў з траў – 15,5 цэнтнера (на 27% больш).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
