Аб вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў студзені – маі 2026 г.


У студзені-маi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) Віцебскай вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1144,2 млн. рублёў i павялiчылася ў параўнанні са студзенем-маем 2025 г. у супастаўных цэнах на 0,2%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1121,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 0,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,4%, яек – 90,8%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 102,3 тыс. тон, што на 3,7% больш, чым у студзенi-маi 2025 г., яек атрымана 201,9 млн. штук (на 2,3% больш), малака надоена 312,8 тыс. тон (99,8% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).

На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 431,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 152 тыс. галоў.

16.06.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat