У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) Віцебскай вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3387,2 млн. рублёў i павялiчылася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2883,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,7% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака 95,5%, яек – 87,6%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 186,3 тыс. тон, што на 4,9% больш, чым у студзені-верасні 2025 г., малака – 591,5 тыс. тон (на 0,8% больш), яек атрымана 359,2 млн. штук (на 0,4% больш).
На 1 кастрычнiка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 418,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 151,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 344,7 тыс. галоў, птушкі – 6661,6 тыс. галоў.
На 1 кастрычнiка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці амаль завершана ўборка збожжа, рапс убраны з усёй плошчы, якая падлягае ўборцы. Намалочана збожжавых i зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 815 тыс. тон, пры сярэдняй ураджайнасці 28,9 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапса – 148 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасцi 20,7 цэнтнера.
На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 46,4% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 26,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 283 цэнтнера з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 31,2% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 3,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 365 цэнтнераў з аднаго гектара. Цукровыя буракі ўбраны з 45% плошчы, якая падлягае ўборцы, валавы збор склаў 10,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 466 цэнтнераў з аднаго гектара.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялены корм на плошчы 100,6 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 76,7 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 2,9 тыс. гектараў.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычнiка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 1033,3 тыс. тон кармоў (у пералiку на кармавыя адзінкi), з іх кармоў з траў – 663,2 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 23,5 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 20,9 цэнтнера.
15.10.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
