Аб вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў студзені – жніўні 2026 г.


У студзені-жнiўні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) Віцебскай вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2897,7 млн. рублёў i павялiчылася ў параўнанні са студзенем-жнiўнем 2025 г. у супастаўных цэнах на 5,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2543,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,8% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака 95,6%, яек – 87,6%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 166,2 тыс. тон, што на 4% больш, чым у студзені-жнiўні 2025 г., малака – 526,4 тыс. тон (на 0,8% больш), яек атрымана 321,8 млн. штук (на 0,7% больш).

На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 423,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 151,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 330,2 тыс. галоў, птушкі – 7906,1 тыс. галоў.

На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 98% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 84%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 801,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

Рапс убраны з 83,6% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 80,6%). Намалочана рапса ў першапачаткова апрыходаванай вазе 128,7 тыс. тон, што ў 1,3 раза больш, чым на адпаведную дату 2025 года, сярэдняя ураджайнасць атрымана 21,5 цэнтнера супраць 18,6 центнера на 1 верасня 2025 г.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 827,8 тыс. тон кармоў (у пералiку на кармавыя адзінкi), што на 8,8% больш, чым на 1 верасня 2025 г., з іх кармоў з траў – 530,2 тыс. тон (на 6,5% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 17,9 цэнтнера кармавых адзінак (на 22,6% больш), кармоў з траў – 16,6 цэнтнера (на 17,7% больш).


15.09.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 10а
vitebsk@belstat.gov.by
www.facebook.com/vitebskbelstat