У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый Віцебскай вобласці на ахову навакольнага асяроддзя склалі 208,6 млн. рублёў.
У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 52,8% (110,1 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 27,2% (56,7 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 17,8% (37,2 млн. рублёў).
Асноўны аб’ем бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (63%) і арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (25,4%), і арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (5,5%).
У 2025 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі г.Наваполацка (120,5 млн. рублёў, або 57,8% ад агульнага аб’ему па вобласці) і г.Віцебска (55,5 млн. рублёў, або 26,6%).
15.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
