За студзень-люты 2026 г. у Вiцебскай вобласцi рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 6,2%, рэнтабельнасць продажу – 5,3%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка 2026 г. склала 8,9 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 1,3 млрд. рублёў, або 14,4% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка 2026 г. склала 9,5 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 1,7 млрд. рублёў, або 18% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
* Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).
14.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
